Палітвязень Міхаіл Беркас, асуджаны за графіці ў Оршы, выйшаў на волю

Міхаіл быў асуджаны на 1 месяц арышту за тое, што нанёс некалькі графіці з надпісамі «Жыве Беларусь», «3%» на будынках у аршанскім мікрараёне Заходняя.

10.04.2021 / 12:50

Міхаіл Беркас

Графіці з'явіліся на краме, табакерцы, на будынку дома састарэлых.

Сваё зняволенне Міхаіл Беркас адбываў у СІЗА №2 у Віцебску.

Сёння, 10 красавіка, малады чалавек выйшаў на волю.

Nashaniva.com