Музыка зорак. Паслухайце, як сучасныя тэхналогіі ператварылі космас у мелодыі

Электронныя алгарытмы ператварыли характарыстыки нябесных целаў у музыку.

10.04.2021 / 14:11

Яндэкс.Музыка прадставіла плэйліст-аудыяпадарожжа «Музыка зорак». Падарожжа пачынаецца ад Сонца і сканчаецца ля звышмасіўнай чорнай дзіркі ў цэнтры галактыкі M87 на адлегласці 53,5 мільёна светлавых гадоў ад Зямлі. Падчас падарожжа можна пачуць, як «гучаць» розныя нябесныя целы: зоркі, пульсары і цэлыя галактыкі, даведацца пра іх больш з каментароў навукоўцаў і нават уявіць, як яны выглядаюць — для кожнага трэка зробленыя відэашоты, невялікія зацыкленыя відэа. Асаблівасць плэйліста ў тым, што зоркі і галактыкі самі сталі суаўтарамі музыкі: кожны трэк складзены на аснове іх унікальных параметраў, якія пераўтварылі ў музыку з дапамогай алгарытмаў.

Ператварыць даныя ў мелодыі Яндэкс.Музыцы дапамаглі метады саніфікацыі. З яркасці, руху і іншых характарыстык нябесных целаў вылучылі частату і амплітуду — тое, што можна выкарыстоўваць як параметры гуку. Кожны параметр выражаецца колькасна, і з дапамогай табліцы гэтыя лічбы супаставілі з пэўнымі нотамі. Пасля падабралі гарманічныя рухі, інструменты і эфекты — і ў выніку атрымаліся 10 скончаных твораў. Падарожжа сканчаецца бонусным эпізодам, у якім музыкі, праграмісты, астраномы і эксперты расказваюць, як можна звязаць тэхналогіі і творчасць.

Кожны трэк адлюстроўвае унікальныя характарыстыкі свайго нябеснага цела. Напрыклад, у трэку «Сонца» выкарыстоўваліся даныя аб перыядычнасці выбухаў на Сонцы за апошнія 60 гадоў — з іх атрымалася мелодыя. Трэк «Зацменная», прысвечаны двайной зорнай сістэме Бэта Ліры, напісаны ў памеры вальса: у сістэме зоркі круцяцца вакол адна адной, гэтак жа і ў трэку адна мелодыя змяняе другую. У трэку «Галактыка», героем якога стала галактыка NGC 2442 у сузор'і Лятучай Рыбы, выкарыстоўваўся эфект спектральнага сінтэзатара, які атрымаў на ўваход фатаграфію галактыкі і на яе аснове згенеравалі гукі для кампазіцыі.

Плэйліст «Музыка зорак» быў створаны камандай Яндэкс.Музыкі пры ўдзеле астрафізікаў. У праекце выкарыстоўваліся дадзеныя праекта «Радыяастрон» Астракасмічнага цэнтра ФІАН, Амерыканскай асацыяцыі назіральнікаў пераменных зорак (AAVSO), Цэнтра прагназавання касмічнага надвор'я (SWPC), Раскосмасу і NASA.

Плэйліст «Музыка зорак» можна паслухаць на Яндэкс.Музыцы і ў пошуку Яндэкса.

Nashaniva.com