Кіраўнік МЗС Украіны: Расія гэтым разам не заспее нас знянацку, агрэсія будзе дорага каштаваць
Пра гэта на сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Енсам Сталтэнбергам у Брусэлі заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, піша РБК-Украіна.
13.04.2021 / 13:03
РБК-Украіна
«Сёння з партнёрамі абмяркоўвалі, як рэагаваць [на канцэнтрацыю расійскіх войскаў на мяжы Украіны]. Расія гэтым разам не зможа нас знянацку заспець. Украіна і нашы сябры застаюцца пільнымі. Мы не будзем губляць час, і, калі Масква пачне новую спіраль гвалту або неразумна будзе дзейнічаць, гэта будзе ёй дорага каштаваць», — сказаў Кулеба.
Міністр пры гэтым запэўніў, што Украіна не хоча вайны, не плануе ніякага «наступу» і імкнецца вырашыць канфлікт выключна дыпламатычным шляхам.
Раней Кулеба паведаміў, што Расія сцягвае войскі да мяжы з Украінай на трох кірунках: у Крыме, на поўначы і на Данбасе.