Nvidia запланавала вытворчасць новых чыпаў, якія стануць канкурэнтам Intel

Новы серверны чып Grace ад амерыканскай кампаніі Nvidia прызначаны для навучання алгарытмаў штучнага інтэлекту.

13.04.2021 / 20:33

Фота Depositphotos.com

Гэта першы працэсар Nvidia для дата-цэнтраў.

Кампанія заявіла, што чып Grace будзе працаваць у 10 разоў хутчэй, чым тыя, якія існуюць на сённяшні дзень, паведамляе The Wall Street Journal.

Nvidia вядомая сваімі хуткімі працэсарамі, якія выкарыстоўваюцца ў абсталяванні для відэагульняў. Цяпер кампанія збіраецца далучыцца да рынку чыпаў для цэнтраў апрацоўкі дадзеных, дзе доўгі час дамінуе карпарацыя Intel з доляй больш за 90%.

Кампанія адзначае, што новы чып будзе апрацоўваць вылічэнні, дзе патрабуецца хуткі аналіз вялізных набораў звестак — працэс, які патрабуе высокай прадукцыйнасці і масіўнай памяці. Такі працэсар можна будзе выкарыстоўваць для апрацоўкі мовы і развіцця штучнага інтэлекту.

Новы чып плануецца выпусціць да 2023 года.

Nashaniva.com