30 тысяч беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў Польшчы

Большая палова — людзі ад 18 да 40 гадоў.

13.04.2021 / 17:23

Крыху больш за 20 тысяч беларусаў маюць сталы дазвол на жыхарства. Падставай для іх выдачы была ў асноўным наяўнасьць польскага паходжаньня, у тым ліку карты паляка, піша «Радыё Свабода».

Часовы дазвол на жыхарства маюць 10 тысяч беларускіх грамадзян, паведамляе польскае Ўпраўленьне па справах замежнікаў. Пераважная большасьць беларусаў атрымлівае яго ў сувязі з працаўладкаваньнем — каля 70% заяваў.

З 30 тысяч грамадзян Беларусі, якія маюць карты:

Нязначна пераважаюць мужчыны — 16,9 тысяч (55%), у параўнаньні з 13,5 тысяч жанчын.

У гэтую лічбу не ўваходзяць беларусы, якія часова знаходзяцца ў Польшчы на падставе візы, а таксама тыя, хто мае дазвол на часовае пражываньне, тэрмін дзеяньня якога быў часова падоўжаны ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

Nashaniva.com