«Пінскія пратэсты»: пракурор патрабуе да шасці з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Суд Маскоўскага раёна Брэста працягвае разглядаць крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 чалавек. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія агулам патрабуюць ад палітзняволеных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі. 

14.04.2021 / 14:39

Сёння дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для ўсіх падсудных ад 5 з паловай да 6 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, апрача Сяргея Маўшука, які быў пад хатнім арыштам, пракурор просіць суд пакараць яго на 6 з паловай гадоў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Радыё Свабода».

На лаве падсудных — Раман Багнавец, Рыгор Гунько, Сяргей Ляжэнка, Алена Маўшук, Вячаслаў Рагашчук, Алег Рубец, Аляксандр Цярэшка, Артур Халімончык, Вячаслаў Шалямет, Дэвід Масціцкі, Данііл Богнат, Станіслаў Мiхайлаў, Ігар Салавей, Сяргей Маўшук

Віны, па словах Таццяны Рубец, не прызналі Станіслаў Міхайлаў, Ігар Салавей, Даніла Богнат і Аляксандар Цярэшка. Усе астатнія прызналі часткова. Яны сцвярджаюць, што толькі знаходзіліся ў месцы сутыкненняў, аднак гвалтоўных дзеянняў на адрас сілавікоў ніхто з іх не рабіў.

Дзяржабвінаваўца сцвярджае, што 9 жніўня 2020 года абвінавачваныя

«Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»