Мінздароўя: За суткі 1222 выпадкі каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зафіксавалі 1222 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 1348 чалавек.

15.04.2021 / 13:03

Учора было 1166 выпадкаў, пазаўчора — 754.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 340 023 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 330 483 пацыенты.

За ўвесь час памерлі 2393 чалавекі.

За мінулыя суткі выканалі 19 263 тэсты (усяго 5 608 959).