Адбыўшы пакаранне за забойства маці, дачка забіла і бацьку

У Магілёўскай вобласці расследуюць забойства пенсіянера, у якім абвінавачваецца яго дачка, піша Інтэрфакс са спасылкай на Следчы камітэт.

15.04.2021 / 20:46

У дачыненні да 31-гадовай жыхаркі вёскі Стоўпішча Кіраўскага раёна распачатая крымінальная справа па артыкуле КК «Забойства заведама састарэлай асобы, з асаблівай жорсткасцю», праінфармавалі ва УСК па Магілёўскай вобласці.

Фота: СК

Забойства адбылося ўвечары 10 красавіка. Жанчына ў нецвярозым стане падчас сваркі пачала збіваць 74-гадовага бацьку. Біла рукамі, сякерай, іншымі прадметамі. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пенсіянер памёр на месцы.

Фота: СК

Паводле інфармацыі СК, раней ахвярай фігуранткі стала і яе маці (прыладай злачынства таксама была сякера). За тое злачынства жанчына была асуджаная на 9 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com