Рэцэпт на выхадныя: рызота з курыцай
Рызота — гэта адна з самых папулярных страў у Італіі. Цяжка знайсці італьянскі рэстаран, дзе б у меню не было рызота. Аднак гэту страву можна з лёгкасцю прыгатаваць і дома.
16.04.2021 / 21:04
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
350 г рысу
2 цыбуліны
400 г курынага філе
200 г кансерваванай кукурузы
200 г жоўтага салодкага перцу
100 г пармезану
1,2 л курынага булёну
30 мл аліўкавага алею
соль
молаты чорны перац
- Пакрышыце цыбулю і абсмажце яе ў алеі разам з кавалкамі курынага філе.
- Калі філе пабялее, дадайце на патэльню парэзаны кубікамі жоўты перац. Перамяшайце і гатуйце некалькі хвілін.
- Дадайце на патэльню рыс. Пасаліце і смажце 2-3 хвіліны.
- Невялікімі порцыямі пачынайце ліць на патэльню курыны булён.
- Дадайце кукурузу.
- Працягвайце перамешваць і дадаваць булён маленькімі порцыямі.
- Калі рыс будзе гатовы, пасыпце яго молатым чорным перцам.
- Надзярыце на тарку пармезан і пасыпце ім прыгатаванае рызота.
Смачна есці!