У Браслаўскім раёне мама пераехала аўтамабілем двухгадовага сына. Дзіця памерла

Трагедыя здарылася 13 красавіка ў адным з аграгарадкоў, паведамляе «Браслаўская звязда».

17.04.2021 / 10:28

Жанчына на Volkswagen Passat выязджала заднім ходам з двара дома. Ззаду знаходзіў яе двухгадовы сын. Маці не заўважыла яго і пераехала. Хлопчык загінуў.