Віцебскі школьнік, які пляваў на пліты герояў Вялікай Айчыннай, сёння паўдзельнічаў у прыборцы гэтых магілаў

На мінулым тыдні інтэрнэт абляцела відэа, дзе 11-гадовы пяцікласнік плюе на магілы воінаў Вялікай Айчыннай на мемарыяле на Успенскай горцы ў Віцебску. Хлопчык запосціў гэта відэа ў ЦікТок, і ролік выклікаў розгалас і абурэнне.

17.04.2021 / 13:23

Дэсантнікі 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады прыдумалі досыць нестандартны ход. Яны ўзялі шэфства над класам Улада, спачатку запрасілі дзяцей у брыгаду, правялі экскурсію ў музеі воінскай славы, расказалі пра ўдзел дэсантнікаў у Вялікай Айчыннай. Сам хлопчык узяў тады ўдзел у палявым выхадзе брыгады.

Сёння ж Уладзіслаў разам з вайскоўцамі паўдзельнічаў у навядзенні парадку на тым самым мемарыяльным комплексе на Успенскай горцы, паведамляе Мінабароны.

Фота Эрнеста Юпатава, Мінабароны