У Таліне дзеля жаб перакрылі вуліцы

У Таліне часова спынілі аўтамабільны рух на некалькіх вуліцах, каб не перашкаджаць сезоннай міграцыі жаб, паведамляе РІА Новості са спасылкай на Europulse.

19.04.2021 / 08:03

Праз раён Хааберсці сталіцы Эстоніі праходзіць адзін з найбуйнейшых міграцыйных калідораў гэтых земнаводных у краінах Балтыі.

Звычайна добраахвотнікі ратуюць у Эстоніі каля 15 тысяч жаб у год на вуліцах і магістралях у межах Нацыянальнай праграмы «Жабы на дарозе». Сёлета каранавірусныя абмежаванні не далі правесці гэту акцыю.

Цяпер жабы змогуць спакойна скакаць да сваіх штогадовых месцаў размнажэння па перакрытых вуліцах.

Nashaniva.com