У Мінску «Сітраен» даўся ў асвятляльную мачту — пацярпеў кіроўца
20 красавіка кіроўца аўтамабіля «Сітраен» рухаўся па вуліцы Ванеева ў Мінску ў напрамку вуліцы Дзянісаўскай. Каля 19.40 ён не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, паведамляе ДАІ Мінска.
21.04.2021 / 07:59
У выніку ДТЗ кіроўца апынуўся заблакаваны ў салоне аўтамабіля, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.
З траўмамі мужчыну даставілі ў бальніцу.
Праводзіцца праверка.