Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам «Чарнобыльскага шляху»

Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзенні «Чарнобыльскага шляху», паведаміў Tut.by кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.

23.04.2021 / 08:04

У сваім адказе на заяўку арганізатараў Мінгарвыканкам пазначыў некалькі прычын для адмовы: адсутнасць дамоў з міліцыяй, хуткай і камунальнікамі, маршрут шэсця, які на думку ўладаў, не адпавядае патрабаванню закона, арганізатары нібыта да атрымання адказу ад уладаў агучылі маршрут і час збору ўдзельнікаў, што забаронена законам, і, вядома, COVID-19.

«У мэтах прафілактыкі і мінімізацыі пашырэння вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, выканання дзейных рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, лічым непажаданым правядзенне масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы», — гаворыцца ў адказе гарадскіх уладаў.

Па словах Дзмітрыя Кучука, з усіх службаў, да якіх звярнуліся арганізатары, адказ яны атрымалі толькі ад хуткай дапамогі.

Nashaniva.com