Гігін заявіў, што выкінуў пустыя цюбікі ад Nivea

У гэтым дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ прызнаўся падчас патрыятычнага кангрэса Алега Гайдукевіча:

26.04.2021 / 14:13

БелТА

«Павінны ўсе зарубіць сабе на носе: Беларусь — гэта незалежная суверэнная дзяржава. Мы самі можам за сябе пастаяць.

Я вось асабіста скажу, я раней карыстаўся маркай Nivea, але пасля гэтых хамскіх заяў, якія былі зробленыя ў пачатку года, для мяне гэтай кампаніі больш няма. Я нават тыя пустыя цюбікі, якія ў мяне былі, сабраў у пакецік і выкінуў.

І больш купляць не буду. І да той пары, пакуль вось гэтая іх кампанія не выбачыцца перад Беларуссю. Нікому дараваць такіх дзеянняў нельга!».

Нагадаем, Nivea адмовілася быць спонсарам ЧС па хакеі ў Мінску.