Індыя працягвае абнаўляць рэкорды па колькасці новых выпадкаў каранавіруса

У Індыі выявілі 379 257 выпадкаў заражэння каранавірусам за суткі. 3645 чалавек памерлі. Гэта рэкордныя значэнні з пачатку пандэміі. Агульная колькасць заражаных у краіне дасягнула 18 376 524 чалавек.

29.04.2021 / 09:52

Апошнія дні Індыя амаль штодня дэманструе рэкордныя вынікі па колькасці хворых на COVID-19: 28 красавіка было выяўлена 360 960 выпадкаў захворвання на COVID-19 за суткі.

Індыя займае другое месца пасля ЗША па колькасці заражаных.

Прэм'ер-міністр Нарэндра Модзі апісаў гэтую эпідэмічную сітуацыю як «каранавірусны шторм». Паводле Reuters, успышку захворвання мог выклікаць новы, індыйскі варыянт віруса.

Nashaniva.com