Легкавік вылецеў у кювет і перакуліўся ў Браслаўскім раёне — пацярпелі кіроўца і 5-гадовае дзіця

03.05.2021 / 11:39

2 мая на дарозе Баруны — Крывасельцы 23-гадовы кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем, вылецеў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ кіроўца і 5-гадовая пасажырка атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пацярпелых адвезлі ў бальніцу, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.

Nashaniva.com