Бабарыка: Ганаруся тымі, хто не з'ехаў

Віктар Бабарыка, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, падзяліўся гонарам за свайго сына Эдуарда і іншых людзей, якія не з'ехалі з краіны.

04.05.2021 / 19:56

— Але асабліва радасна было прачытаць, што ў інфармацыйным полі застаецца Эдуард. Менавіта такія, як ён, і заслугоўваюць самых высокіх пахвал. Тыя, хто не з'ехаў і паверыў у сваё права будаваць сваю краіну для сябе і сваіх дзяцей, а не для людзей з уладай. Значыць, будучыня ў нас сапраўды ёсць! І я б вельмі хацеў у ёй пажыць, — напісаў палітвязень.

Nashaniva.com