Гладкая, Рудзь і Крат атрымалі па «Залатым пяры»
У Мінску ў Доме прэсы адбылося ўзнагароджанне праўладных журналістаў прэміяй «Залатое пяро».
05.05.2021 / 17:55
Фота: sb.by.
Пераможцамі ў намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках» сталі Дзмітрый Крат, рэдактар аддзела па асвятленні дзейнасці Лукашэнкі газеты «Советская Белоруссия», Раман Рудзь, рэдактар аддзела журналісцкіх расследаванняў газеты «Советская Белоруссия», і Андрэй Дземянцьеўскі, рэдактар аддзела спецыялізаваных выданняў газеты «Советская Белоруссия».
За «грамадзянскую пазіцыю журналіста» ўзнагароджаная яшчэ адна работніца «Советской Белоруссии» — Людміла Гладкая.
Прапагандыстка Гладкая вядомая тым, што запісвала размовы з людзьмі, затрыманымі па палітычных матывах.