Васкрасенскі распавёў аб гарачай і моцнай дыскусіі ў «канстытуцыйнай камісіі»

Юрый Васкрасенскі, які ўваходзіць у склад так званай «канстытуцыйнай камісіі», у эфіры АНТ распавёў пра «гарачыя спрэчкі» падчас кожнага пасяджэння.

05.05.2021 / 19:51

«Напрыклад, па працоўных калектывах. На апошнім пасяджэнні частка членаў канстытуцыйнай камісіі лічыла, што гэта рудымент савецкай эпохі, а частка — што прадстаўнікі працоўных калектываў здольныя прадстаўляць інтарэсы простых работнікаў. І разгарнулася вельмі моцная дыскусія. Яна была гарачая. Гэта, як мы кажам, тое, чаго нам не хапае ў парламенце», — заявіў Юрый Васкрасенскі.

Nashaniva.com