Дзяржпрадпрыемствы абавязалі купляць прадукцыю «Белшыны» і «Лакафарбы», якія трапілі пад санкцыі

Савет міністраў падтрымаў некаторыя прадпрыемствы канцэрна «Белнафтахім», якія трапілі пад амерыканскія санкцыі, піша Радыё Свабода.

06.05.2021 / 12:42

У адпаведнасці з урадавай пастановай № 261, усе дзяржаўныя арганізацыі, якія маюць такую патрэбу, абавязаны набываць аўтамабільныя пакрышкі толькі аднаго вытворцы — бабруйскай «Белшыны». Тое ж тычыцца і набыцця лаку і фарбаў: іх можна купляць выключна на лідскай «Лакафарбе».

Абодва прадпрыемствы трапілі пад эканамічныя санкцыі ЗША, як і бальшыня падраздзяленняў дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім».

Паводле афіцыйнай статыстыкі, і «Белшына», і «Лакафарба» адносяцца да стратных прадпрыемстваў і выжываюць дзякуючы дзяржаўным датацыям.

Nashaniva.com