Сіноптыкі: 7 мая — да +18, дажджы

7 мая ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, часам дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

07.05.2021 / 08:01

Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +9..+15°C, па паўднёвым усходзе да +18°C.

У Мінску днём часам дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Раніцай тэмпература паветра +2..+5°C, максімальная днём +12..+14°C, увечары +5..+7°C.

Nashaniva.com