Да 6 гадоў турмы: вынеслі прысуды ў справе тэлеграм-канала «Армія з народам»

Актывісту «Народнай грамады» Сяргею Спарышу прысудзілі 6 гадоў узмоцненага рэжыму, піша «Радыё Свабода».

07.05.2021 / 15:44

Сяргей Спарыш. Фота Tut.by

Антаніне Канавалавай і яе мужу Сяргею Ярашэвічу — па 5 гадоў і 6 месяцаў зьняволеньня. Антаніна будзе адбываць тэрмін у калёніі агульнага рэжыму, Сяргей — узмоцненага.

Сяргею Коршуну і Яўгену Прывалаву — па 4 гады і 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Падсудных абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы беспарадкаў.

Сяргея Спарыша вінавацяць яшчэ і ў тым, што ён перашкаджаў працы Цэнтравыбаркаму.

Абаронцы ўсіх пяці абвінавачаных прасілі для сваіх кліентаў апраўдальных прысудаў.

Тэлеграм-канал «Армія з народам» узьнік у чэрвені 2020 году.

Чытайце таксама: Судзяць удзельнікаў тэлеграм-чата «Армія з народам». У іх групе сямейная пара, а таксама Спарыш, паплечнік Статкевіча

Nashaniva.com