У спіс недружалюбных Расіі краін трапілі толькі дзве дзяржавы

Расійскія ўлады апублікавалі спіс замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Расіі.

14.05.2021 / 18:36

Wikimedia Commons

Урад РФ апублікаваў пералік замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Расіі. Дакумент апублікавалі на партале прававой інфармацыі, піша РБК.

«Зацвердзіць прыкладзены пералік замежных дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, грамадзян Расійскай Федэрацыі або расійскіх юрыдычных асоб», — гаворыцца ў дакуменце.

У спісе пазначаны толькі дзве дзяржавы — ЗША і Чэхія.

Згодна з дакументам, Чэхія можа заключаць працоўныя дамовы толькі з 19 фізічнымі асобамі ў Расіі, ЗША — ні з кім.

Nashaniva.com