Ва Украіне дапусцілі абмен «кума Пуціна» на асуджаных у Расіі ўкраінцаў

Улады Украіны дапускаюць магчымасць абвінавачанага ў дзяржаўнай здрадзе палітыка Віктара Медведчука на асуджаных у Расіі ўкраінцаў.

15.05.2021 / 13:16

Пра гэта ў эфіры перадачы «Свабода слова» заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, піша meduza.io

Падчас перадачы Данілава спыталі, «ці магчымы абмен народнага дэпутата Віктара Медведчука на ўкраінскіх патрыётаў, якіх утрымліваюць у расейскіх турмах» у выпадку, калі Медведчуку вынесуць прысуд. «Я думаю, што калі будзе такая магчымасць, мы ахвотна гэта зробім», — адказаў чыноўнік.

Пры гэтым Данілаў падкрэсліў, што рашэнне аб абмене прымае прэзідэнт Украіны.