«Я паваліў яго, а Аляксей забраў аўтамат»: падлеткі з Гродна распавялі пра напад мужчыны са страйкбольнай зброяй

Вечарам 14 мая ў Гродне 45-гадовы п'яны мужчына ў двары на дзіцячай пляцоўцы пагражаў падлеткам аўтаматам. Маладым людзям удалося затрымаць хулігана і ўтрымліваць яго да прыезду міліцыі. Хлопцы распавялі, як усё было, піша Tut.by.

17.05.2021 / 10:54

Зброя, дарэчы, аказалася аўтаматам для гульні ў страйкбол, што ў дакладнасці паўтараў форму баявога арыгінала.

— Мы з сябрам выйшлі выгуляць яго сабаку. Сустрэліся а 10-й гадзіне вечара, стаялі, размаўлялі, — распавёў Аляксей. — Міма ішоў п'яны мужчына. Спачатку — спакойна, не звяртаў на нас увагі, а потым рэзка павярнуўся і пайшоў у наш бок. Пачаў нешта мармытаць невыразнае. Падышоў, з-за пазухі дастаў аўтамат, накіраваў на мяне са словамі «Я вам тут зараз пакажу!». Я пачаў адыходзіць у бок, паказваць яму, каб ён супакоіўся.

— Я ўбачыў, што ён пераключыўся на Аляксея, пайшоў у яго бок. Ён развярнуў зброю, хацеў ударыць мяне прыкладам, але не выйшла, — распавёў Аляксандр. — Мне ўдалося паваліць яго на зямлю, Аляксей забраў у яго аўтамат — і мы трымалі яго да прыезду супрацоўнікаў міліцыі.

Падлеткі ўспамінаюць, што мужчына спрабаваў выдаліць са свайго тэлефона свае фота з аўтаматам, але яны забралі ў яго і тэлефон.

Хлопцаў думаюць узнагародзіць за смеласць.