Экс-намесніка кіраўніка перадвыбарчага штаба Цапкалы Святаслава Барбука і яго жонку арыштавалі на 10 сутак
Былога намесніка кіраўніка перадвыбарчага штабу Валерыя Цапкалы Святаслава Барбука і ягоную жонку Веру арыштавалі на 10 сутак.
18.05.2021 / 15:16
Вядома толькі, што іх асудзілі за незаконнае пікетаванне па ч.1 арт. 24.23 КаАП.
Святаслава і Веру затрымалі ўчора, ноч да суда яны правялі на Акрэсціна. Сёння мужа і жонку арыштавала суддзя Першамайскага раёна Святлана Чараповіч, паведамляюць праваабаронцы.