Дзяўчына лінула ваду на патэльню з алеем — у кватэры выбіла шыбы, а яе шпіталізавалі з апёкамі

Здарэнне адбылося вечарам у аўторак у дзевяціпавярховіку на вуліцы Брыля ў Мінску, паведамляе 112.by.

19.05.2021 / 10:20

19-гадовая сяброўка гаспадара кватэры гатавала на кухні на электрычнай пліце вячэру. Пры дадаванні вады ў патэльню з гарачым алеем адбылася ўспышка.

112.by

У выніку выбіла шыбы ў жылым пакоі, пашкоджана нацяжная столь, а сама дзяўчына з апёкамі цела 2-3 ступеняў шпіталізавана ў Бальніцу хуткай дапамогі.

112.by