Журналісту Арцёму Маёраву далі 15 сутак арышту

Судзілі яго па артыкуле «дробнае хуліганства». Разглядала справу суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Матыль.

21.05.2021 / 10:59

Арцём быў затрыманы раніцай 18 мая ў будынку, дзе знаходзіцца рэдакцыя партала Tut.by, паведамляе БАЖ.

У пратаколе было сказана, што міліцыянт заўважыў Маёрава і хацеў паклікаць яго на прафілактычную размову. А журналіст у адказ пачаў лаяцца і размахваць рукамі.

Nashaniva.com