У Беларусі заблакавалі Sports.ru — самы папулярны расійскі спартыўны сайт

Яго заснавальнік — беларус Дзмітрый Навоша, які падтрымаў рух за дэмакратычныя перамены. У жніўні 2020-га ён далучыўся да стварэння фонду салідарнасці, які дапамагаў беларусам, што страцілі працу праз пратэсты.

22.05.2021 / 08:54

Міністэрства інфармацыі заявіла, што блакаванне звязана з парушэннем заканадаўства аб азартных гульнях і ўведзена на запыт падатковых органаў.

Сёлета ў лютым уласнікам Sports.ru стаў інвестыцыйны фонд заснавальніка касметычнай кампаніі Faberlic бізнэсоўца Аляксея Нячаева, які апошнім часам пазіцыянуе сябе як лідара расійскай партыі «Новыя людзі».

Чытайце таксама: Расійскі сайт Sports.ru прадалі. Ці выжыве пасля гэтага беларуская «Трыбуна»?

Nashaniva.com