Кіраўніца тэлерадыёкампаніі «Мір» Шпілеўская: Я першая стану на абарону незалежнага СМІ

Экс-начальніца галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Шпілеўская днямі ўзначаліла «Мір» у Беларусі. У Клубе рэдактараў яна пракаментавала сітуацыю з Tut.by.

22.05.2021 / 13:32

Вольга Шпілеўская

«Калі хтосьці калісьці будзе крыўдзіць незалежны сродак масавай інфармацыі, я першая стану на яго абарону, але спачатку пакажыце мне незалежны сродак масавай інфармацыі на тэрыторыі нашай краіны», — заявіла Вольга Шпілеўская.

Шпілеўская звярнула ўвагу, што прэтэнзіі Камітэта дзяржкантролю ўзніклі не праз рэдакцыйную палітыку, а праз фінансавыя парушэнні. Праўда, не стала тлумачыць, чаму тады ў СІЗА №1 на Валадарскага знаходзяцца галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава, рэдактар Вольга Лойка і журналіст Алена Талкачова.

Чытайце таксама: За кратамі застаюцца 29 прадстаўнікоў медыя — хто і чаму

Nashaniva.com