Украіна будзе рэагаваць на інцыдэнт з Ryanair «скаардынавана з краінамі Еўропы»

Украіна будзе рэагаваць на інцыдэнт з пасадкай авіялайнера Ryanair скаардынавана з краінамі Еўропы. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

24.05.2021 / 17:02

«Украіна на гэтую сітуацыю з актам тэрарызму — захопам самалёта — будзе рэагаваць скаардынавана з краінамі Еўропы. Ключавое для нас, як і для любой цывілізаванай краіны, — гэта вызваленне Рамана Пратасевіча і аднаўленне поўнай бяспекі для цывільнай авіяцыі ў рэгіёне. Якія крокі гэта забяспечаць — пытанне для ўсіх еўрапейскіх краін, рэакцыя павінна быць прадуманай і агульнай», — распавёў Падаляк.

Як заявіў напярэдадні спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка, Украіна патрабуе ад Беларусі неадкладна вызваліць Пратасевіча.

Nashaniva.com