Швецыя адклікала крэдытныя гарантыі беларускім кампаніям у пагадненні па газавых турбінах
Шведскае агенцтва па экспартных крэдытах (EKN) адклікае свае аферты па гарантыях крэдытаў у рамках угоды па продажы газавых турбін паміж кампаніяй Siemens і дзвюма дзяржаўнымі кампаніямі ў Беларусі — «Мінскэнерга» і «Брэстэнерга».
25.05.2021 / 16:12
Рашэнне было прынята на пасяджэнні савета дырэктараў у аўторак, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва ТТ.
«EKN мае шматгадовы вопыт ва ўсталяванні патрабаванняў і прыняцці наступных мер у дачыненні да рызык для правоў чалавека пры аперацыях у праблемных краінах, — пракаментавала генеральны дырэктар EKN Ганна-Карын Ятка. — Мы лічым, што ў дачыненні да гэтай угоды няма ўмоў для патрэбных нам мер».
26 жніўня 2020 EKN вырашыла прапанаваць крэдытныя гарантыі ў рамках угоды на два мільярды крон (каля $241 млн). Гарантыі былі абумоўлены патрабаваннем захавання правоў чалавека. У той жа час Швецыя пасля выбараў замарозіла дапамогу дзяржаўным прадпрыемствам і арганізацыям у Беларусі.