У Гродна прыязджае прэм'ер‑міністр Літвы

Сёння Андрус Кубілюс сустрэнецца з Сяргеем Сідорскім.

26.06.2009 / 10:32

Прэм’ер‑міністр Літоўскай Рэспублікі Андрус Кубілюс 26 чэрвеня наведае з рабочым візітам Беларусь.

Мерапрыемствы пройдуць у Гродне, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў.

Запланавана сустрэча прэм’ер‑міністра Літвы з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім у фармаце «сам‑насам» і ў пашыраным складзе. У ходзе візіту таксама адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі літоўскай дыяспары.

БЕЛТА