Адменены матч у Мінску, дзе павінны былі згуляць зоркі беларускага і еўрапейскага футбола

Матч да 110-годдзя беларускага футбола з удзелам вядомых беларускіх і еўрапейскіх гульцоў, які павінен быў адбыцца на стадыёне «Дынама» 5 чэрвеня, перанесены на нявызначаны тэрмін.

27.05.2021 / 10:50

Фота Надзеі Бужан

Пра прычыны такога рашэння не паведамляецца

«Далейшая інфармацыя па матчы будзе апублікаваная пазней», — гаворыцца ў паведамленні АБФФ.

Раней паведамлялася, што гэта ўсё ж павінны быў быць развітальны матч Аляксандра Глеба, які выступаў у «Арсенале», «Барселоне», БАТЭ і іншых камандах.

Пазней стала вядома, што Чэх Томаш Росіцкі, які першапачаткова пагадзіўся прыляцець у Беларусь, ужо перадумаў. Да аналагічнага рашэння прыйшоў літовец Эдгарас Янкаўскас.

Чытайце таксама:

Найлепшы бамбардзір футбольнай зборнай: «Якая палітычная сітуацыя ў вас у краіне — мне гэта проста без розніцы»

Найлепшы літоўскі футбаліст адмовіўся ад удзелу ў Матчы зорак на стадыёне «Дынама»