Суд адхіліў скаргу на затрыманне Сафіі Сапегі

28 мая суд Партызанскага раёна Мінска не задаволіў скаргу адваката на затрыманне грамадзянкі Расіі Сафіі Сапегі.

28.05.2021 / 13:50

Сафію затрымалі 23 мая разам з Раманам Пратасевічам. Яны ляцелі рэйсам Ryanair Афіны — Вільня, які быў пасаджаны ў Мінску.

Сафія Сапега затрыманая з-за падазрэнняў у здзяйсненні злачынстваў у жніўні-верасні 2020 года. Затым стала вядома, што ёй выставілі падазрэнне ў злачынстве па частцы 3 артыкула 130 КК Беларусі (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), якая прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Сочы абмяркуюць тэму затрыманай Сафіі Сапега