Падрабязнасці пажару ў стайнях у Ратамцы: на сена трапіла іскра ад балгаркі

Следчыя працуюць на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў аграгарадку Ратамка Мінскага раёна, дзе 1 чэрвеня адбыўся пажар, паведамілі ў Следчым камітэце.

01.06.2021 / 18:03

На дадзены момант высветлілася, што пажар пачаўся з-за іскры ад балгаркі, якая патрапіла на сена. Працы з гэтым інструментам выконваў конюх з уласнай ініцыятывы. Паводле папярэдняй версіі, ад пошугу полымя і адбылося ўзгаранне даху будынка.

Nashaniva.com