NASA адправіць дзве місіі на Венеру пасля 30 гадоў перапынку

NASA (Нацыянальнае касмічнае агенцтва ЗША) ухваліла дзве місіі на Венеру, якія стануць першымі для ЗША пасля больш чым 30-гадовага перапынку.

03.06.2021 / 07:37

Пра гэта заявіў намеснік адміністратара NASA па навуцы Томас Зурбухен, піша РБК.

«Мы актывізуем нашу праграму па планетарнай навуцы, інтэнсіўна даследуючы свет, які NASA не наведвала больш за 30 гадоў», — сказаў ён.

Экспедыцыі павінны адправіцца на Венеру ў 2028-2030 гадах. На кожную NASA выдаткуе каля $500 млн.

У лютым 2020 года былі распрацаваныя чатыры канцэпцыі місій на Венеру. Пасля правядзення экспертнай ацэнкі былі канчаткова выбраны дзве з іх: DAVINCI+ і VERITAS.

Задача DAVINCI+ даследаваць атмасферу Венеры. Гэта першая місія ЗША ў атмасферу Венеры з 1978 года. «Вынікі могуць змяніць наша разуменне фармавання планет зямной групы ў Сонечнай сістэме і за яе межамі», — адзначыла NASA.

Nashaniva.com