У Брэсце на «Санта Брэмар» зафіксавалі перавышэнне канцэнтрацыі аміяку

2 чэрвеня спрацавала сігналізацыя кантролю параметраў навакольнага асяроддзя ў аміячнай кампрэсарнай прадпрыемства.

03.06.2021 / 08:04

Ратавальнікі выявілі, што ў кампрэсарным цэху перавышаная гранічна дапушчальная канцэнтрацыя аміяку: яна складала 48 мг/м.куб пры норме 20 мг/м.куб, паведамляе МНС.

За межамі кампрэсарнай перавышэнняў не выявілі. Ніхто не пацярпеў. Прычына высвятляецца.

Nashaniva.com