У Швецыі прыпынілі продаж «Савецкага шампанскага» з Беларусі

Кампанія Systembolaget, дзяржаўны манапаліст у гандлі алкаголем у Швецыі, спыніла ў сераду продаж беларускага «Савецкага шампанскага».

03.06.2021 / 08:22

Падставай для гэтага паслужылі падазрэнні ў парушэнні вытворцам асобных палажэнняў этычнага кодэкса кампаніі, піша ТАСС.

У прэс-рэлізе Systembolaget, які цытуе тэлеканал SVT, гаворыцца, што палітычная сітуацыя не дазваляе ажыццявіць праверку непасрэдна на месцы наяўных на гэты конт падазрэнняў і да таго часу, пакуль умовы для гэтага не з'явяцца, у продаж беларускае пеністае віно паступаць не будзе.

Nashaniva.com