Lufthansa працягнула прыпыненне палётаў у паветранай прасторы Беларусі да 20 чэрвеня
Да 20 чэрвеня найбуйнейшая германская авіякампанія Lufthansa адмяняе палёты ў Мінск з Франкфурта-на-Майне і назад да 20 чэрвеня.
03.06.2021 / 10:57
Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай у чацвер на сайце авіякампаніі, піша ТАСС.
«У сувязі з бягучай сітуацыяй і для забеспячэння стабільнасці планавання нашымі пасажырамі група Lufthansa вырашае прыпыніць палёты ў паветранай прасторы Беларусі да 20 чэрвеня ўключна», — гаворыцца ў паведамленні.
Lufthansa раней аб'яўляла аб прыпыненні палётаў сваіх лайнераў у паветранай прасторы Беларусі да 3 чэрвеня.