Сямашка і Мілер абмеркавалі пастаўкі газу

Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка абмеркаваў з кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам супрацоўніцтва Мінска і Масквы ў газавай сферы.

03.06.2021 / 12:37

Прэс-служба «Газпрама»

Перамовы прайшлі ў рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, паведамляе прэс-служба «Газпрама». Мілер і Сямашка разгледзелі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы Беларусі і Расіі.

Кантракты на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспарціроўку праз тэрыторыю рэспублікі дзейнічаюць паміж ПАТ «Газпрам» і ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» да канца года.

Раней прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка адзначаў, што з Масквой ёсць дамоўленасць аб пастаўках газу на 2021 г. за 128,5 даляра за 1000 кубаметраў. Уладзімір Сямашка расказаў пра тое, што ўся інфраструктура для адзінага газавага рынку Беларусі і Расіі ўжо створана. Яна павінна запрацаваць у 2022 г.