Рэдактарку Hrodna.life Ірыну Новік аштрафавалі на 725 рублёў 

Ірына была затрыманая 1 чэрвеня, сёння яе выпусцілі з Ленінскага РУУС

03.06.2021 / 14:37

Выявілася, што проста ў РАУС над Ірынай Новік адбыўся выязны суд, які прысудзіў жанчыне 25 базавых (725 рублёў) штрафу.

Ірыну Новік увесь час трымалі ў камеры адну і забаранялі сядзець з 6 да 22 гадзін, піша Белсат.

Выявілася, што проста ў РАУС над Ірынай Новік адбыўся выязны суд, які прысудзіў жанчыне 25 базавых (725 рублёў) штрафу.

Ірыну Новік затрымалі ў аўторак, 1 чэрвеня. У нядзелю па аналагічнай справе быў затрыманы галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, але яго адпусцілі да суда. Была заведзена адміністрацыйная справа «за экстрэмізм», у мінулы панядзелак, 24 мая, на сайце з'явілася навіна з ілюстрацыяй з вадзяным знакам аднаго з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі.