Венгрыя падпісала 15-гадовы кантракт з «Газпрамам»
Улады Венгрыі падпісалі 15-гадовы кантракт з «Газпрамам» на пастаўку расійскага газу, паведаміў міністр замежных спраў краіны Петэр Сіярта, піша lenta.ru.
03.06.2021 / 15:13
Кантракт з «Газпрамам» стане адной з крыніц паставак газу ў Венгрыю.
У апошнія гады Будапешт імкнецца дыверсіфікаваць закупкі.
Сярод іншага краіна мае кантракт на пастаўку звадкаванага прыроднага газу праз порт у Харватыі з брытанска-нідэрландскай Shell.