Сіноптыкі: 7 чэрвеня — да + 27, навальніцы

7 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, паведамляе Белгідрамет. Пры навальніцах месцамі град і моцныя ліўні.

07.06.2021 / 07:09

Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра максімальная днём +21..+27°C.

У Мінску пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%), навальніца. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра раніцай +15..+17°C, днём +23..+25°C, увечары +19..+21°C.

Nashaniva.com