У Мядзельскім раёне 82-гадовая вырашыла пешкі вярнуцца ў Мінск. Яе знайшлі з пераахаладжэннем і пакусаную насякомымі

Жыхарка вёскі Альжуткі знікла раніцай у нядзелю. Яна сышла з дому ў халаце і тапачках з ідэяй вярнуцца ў Мінск на ранейшае месца жыхарства. Ратавальнікі МНС і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» знайшлі яе познім вечарам, паведамляе mlyn.by.

07.06.2021 / 15:47

mlyn.by

Камандзір «Анёла» Сяргей Коўган распавёў падрабязнасці:

— Мы шукалі бабулю разам з супрацоўнікамі МНС. Адзін з выратавальнікаў каля 22:10 выявіў жанчыну недалёка ад ракі Сэрвач, на забалочаным участку.

Выклікаў усюдыход «Тынгер» для эвакуацыі пенсіянеркі. 

Па словах Сяргея Коўгана, бабуля знаходзілася за 700 метраў ад дома. У яе было моцнае пераахаладжэнне, цела пакусана насякомымі.

Пенсіянерку давялося выносіць на насілках. Затым яе адвезлі дадому да сваякоў, абклалі бутэлькамі з цёплай вадой і выклікалі хуткую дапамогу.