Кіеў інтэрпрэтаваў размову Байдэна з Зяленскім
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім гарантаваў Украіне бяспеку, нягледзячы на запуск газаправода «Паўночная плынь — 2».
08.06.2021 / 07:27
Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк, перадае «Укрінфарм».
«Прэзідэнт Байдэн у сваю чаргу пацвердзіў гарантыі бяспекі для Украіны ў максімальна шырокім сэнсе гэтага слова», — заявіў ён.
Падаляк удакладніў, што палітыкі абмяркоўвалі газаправод «Паўночны паток — 2», які Зяленскі назваў не эканамічным праектам, а пагрозай бяспекі.
Зяленскі казаў, што запуск трубаправода «адключыць» Украіну ад паставак газу і пазбавіць каля $3 млрд у год. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у адказ заявіў, што будаўніцтва газаправода выгадна чыста з эканамічнага пункту гледжання. Ён адзначыў, што Расія не абавязаная нікога карміць за кошт транзіту газу.