Кангрэсмены ЗША папрасілі МАК перанесці Алімпіяду з Пекіна

Члены Кангрэса ЗША ўнеслі рэзалюцыю з заклікам да Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) перанесці зімовую Алімпіяду 2022 года з Пекіна з-за прыгнёту уйгураў.

08.06.2021 / 08:48

Пра гэта напісаў у твітары адзін з аўтараў рэзалюцыі, кангрэсмен ад рэспубліканцаў Майк Галахер, піша РБК.

«Улічваючы генацыд у Сіньцзяне, недапушчальна, каб мы правялі Алімпійскія Гульні 2022 года так, як быццам гэта звычайная справа», — паведаміў ён.

Як гаворыцца ў дакуменце, члены Кангрэса заклікаюць МАК шукаць альтэрнатыўнае месца для правядзення спаборніцтваў і прапанаваць «агульнадаступны набор дзейсных сродкаў прававой абароны» ў выпадку парушэння свабоды выказвання меркаванняў падчас Алімпійскіх гульняў. Кангрэсмены таксама просяць камітэт заявіць, што «заставацца па-за палітыкай не азначае ігнараваць масавыя злачынствы».

Дакумент прадставілі кангрэсмен ад рэспубліканцаў Майк Галахер, Майкл Маккол (рэспубліканец), Грэгары Мікс (дэмакрат) і Том Маліноўскі (дэмакрат).