Беларускія турысты змогуць трапіць у Чарнагорыю праз Стамбул — пералёт зойме 10 гадзін 

Беларускія турфірмы зноў прапануюць туры ў яшчэ нядаўна закрытую Чарнагорыю, піша minsknews.by

08.06.2021 / 09:46

Вылеты — па серадах, пятніцах і суботах «Турэцкімі авіялініямі».

Пералёт зойме 10 гадзін: каля дзвюх гадзін дарога з Мінска ў Стамбул, затым пасля шасці гадзін чакання яшчэ дзве гадзіны борт ляціць у сталіцу Чарнагорыі.

Пералёт туды і назад абыдзецца ў 550 еўра на чалавека. Пуцёўка на дваіх са сняданкам стартуе ад 1200 еўра.

Уезд у Чарнагорыю з Беларусі дазволены без ПЛР-тэсту.

Nashaniva.com