Расія збіраецца купляць у Беларусі леташнюю бульбу

Расія абмяркоўвае з Беларуссю закупку дадаткова некалькіх дзесяткаў тон бульбы для стабілізацыі коштаў на яе, паведаміла РІА Навіны віцэ-прэм'ер РФ Вікторыя Абрамчанка.

08.06.2021 / 09:57

«Павелічэнне імпарту бульбы будзе на ўзроўні некалькіх дзясяткаў тон, і Беларусь гатовая даць такі аб'ём. Гэтага дастаткова да новага ўраджаю», — сказала Абрамчанка.

Бульба ў Расіі актыўна даражэе ў апошнія месяцы. З пачатку года па стане на 31 траўня цэны на яе выраслі на 61,6%.

Nashaniva.com